Рынат Файзрахманавіч Дасаеў (руск.: Рина́т Файзрахма́нович Даса́ев; нар. 13 чэрвеня1957, Астрахань) — савецкі футбольны брамнік. Заслужаны майстар спорту СССР (1988). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1988 года. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1980 года. Чэмпіён СССР 1979, 1987. Уключаны ў спіс ФІФА 100. Уладальнік прыза «Найлепшы брамнік свету» (1988 год).